Даніло́ўка (, ) — вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаўскага сельсавета. Славутасці
Мемарыяльны камень Сцяпану Некрашэвічу быў урачыста адкрыты ў 1993 г. з нагоды 110-х угодкаў з дня нараджэння беларускага мовазнаўца. Карычневы валун знаходзіцца на тэрыторыі былога фальварку, які належаў яго бацькам і дзе нарадзіўся Некрашэвіч. Прымацаваная да каменю мемарыяльная дошка нагадвае пра яго.
Вядомыя асобы Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч (1883—1937) — беларускі навуковец і грамадскі дзеяч, ініцыятар стварэння і першы старшыня Інстытута беларускай культуры (цяпер — Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі), акадэмік Акадэміі навук Беларусі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Краснаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Светлагорскага раёна