Хра́пкаў<ref></ref> (, ; да снежня 2008 г. Хра́пкава'Решение Хойникского районного Совета депутатов от 29.12.2008 г. № 108 О переименовании сельских населенных пунктов Хойникского района) — аграгарадок у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Барысаўшчынскага сельсавета.

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага У пісьмовых крыніцах паселішча ці не ўпершыню згадана 6 красавіка 1590 года ў сувязі з пратэстам у Кіеўскім гродскім судзе пана Шчаснага Харлінскага, падкаморага кіеўскага, на адрас князя Аляксандра Вішнявецкага, старосты чаркаскага, які наслаў быў некалькі соцень падданых сваіх брагінскіх на чале з ураднікам Кірыянам Вайніловічам на вёскі Храпкаў, Навасёлкі, Багушы і Руднае, да ключа Астраглядавіцкага прыналежныя, а яны людзей збілі і скалечылі, каморы і іншыя будынкі пашкодзілі, начынне рознае, худобу з быдлам пазабіралі і да ключа Брагінскага адвяліArchiwum Główny Akt Dawnych. Archiwum Prozorów i Jelskich (далей: AGAD. APiJ). Sygn. 1. S. 7. Ад гэтага часу і да рэформеннага ўжо ў Расійскай імперыі перыяду Храпкаў належаў тым самым уладальнікам, што і Астраглядавічы з Хойнікамі, г. зн. пасля Харлінскіх — Мікалаю Абрамовічу (Абрагамовічу), Максіміліяну Бжазоўскаму, князям Шуйскім, сямейству ПрозараўБельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 12—18.

20 чэрвеня 1600 года Шчасны Харлінскі выдаў свайму сыну Мікалаю zapis wieczysty, 26 чэрвеня ў Люблінскім трыбунале прызнаны, на добры ў Кіеўскім ваяводстве Кароны Польскай: двор Астраглядавічы з прыналежнымі да яго «прыселкамі» — сёламі Астраглядавічы, Хойнікі, Храпкаў, Дворышча і яшчэ дзевяцю паселішчамі, а таксама на двор і частку з сямі пляцаў у КіевеŹródła dziejowe (далей: ŹD). T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział II-gi. / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 60; AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 46 — 47. Пры размежаванні Кіеўскага ваяводства Каралеўства Польскага і Мазырскага павета Вялікага Княства Літоўскага ў снежні 1621 — студзені 1622 гадоў сёлы Храпкаў, Навасёлкі, мястэчка і вёску Хойнікі, сяло Вялікі Бор пана Мікалая Харлінскага паны камісары згодна запісалі прыналежнымі да ваяводства КіеўскагаŹD. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. IX. Dział I-szy. — Warszawa, 1894. S. 96 — 97; Крикун Н. Г. Административно-территориальное устройство Правобережной Украины в XV—XVIII вв. — Киев, 1992. С. 142—145..

У судовым дэкрэце ад 7 чэрвеня 1623 года ўдава Гальшка Харлінская абвінавачвала паноў Станіслава, Юрыя і астатніх Харлінскіх, родных братоў і сваякоў мужа Мікалая, за гвалтоўны наезд на замак і вёску Астраглядавічы, мястэчка Новы Харленж (Хойнікі), вёскі Хойнікі, Храпкаў, Дворышча, Руднае, Стралічаў, Паселічы, МалішаўŹD. T. XXI. S. 637. 8 ліпеня 1631 года запісам у актах Кіеўскага земскага суда нарэшце засведчана пагадненне на саступку часткі Астраглядаўскіх добраў Шчасным, сынам Станіслава, Харлінскім пану Лукашу Мадлішэўскаму, новаму мужу ўдавы Гальшкі, за суму ў 60 000 польскіх злотых. Сярод паселішчаў у дакуменце названы і ХрапкаўAGAD. ApiJ. Sygn. 1. S. 59.

Паводле люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства 1683 года, з 14 дымоў вёскі Храпкаў Хойніцкай воласці князя Шуйскага выплачвалася 2 злотых; у другі раз — 2 злотых з 2 дымоўАрхив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1: Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 488, 505. На 1698 год, як вынікае з інвентара маёнтка Хойнікі, перададзенага князем Дамінікам Шуйскім, берасцейскім харунжым, у кіраванне пану Зыгмунту Шукшце, у Храпкаве было 8 двароў. 6 днём лютага 1711 года датаваная судовая скарга шляхцічаў Аляксандра і Базыля Нячай-Грузевічаў на князя Дамініка Шуйскага за жорсткае збіццё яго людзьмі падаўцаў скаргі і іх сялянаў пры наездзе і захопе ў пацярпелых вёсак Храпкаў, Навасёлкі і ДворышчаОписи актовых книг Киевского центрального архива (далей: Описи). — № 28 / Сост. И. Каманин — Киев, 1883. С. 7. У рэвізіі года 1716-га сказана, што з 8 двароў Храпкава за папярэднюю пасэсію скарбнік берасцейскі Станіслаў Шуйскі выбраў 55 злотых. 25 лютага 1719 года, як і пастанавіў раней Жытомірскі гродскі суд, адбылася часовая перадача вёскі Дворышча і фальварка пры сяле Храпкаў, прыналежных князю Д. Шуйскаму, але арандаваных валоскім біскупам Юзафатам Парышэвічам, спадчыннікам чарнігаўскага падкаморага Канстанціна ЗалескагаОписи. — № 34 / Сост. А. И. Савенко — Киев, 1906. С. 6. Згодна з інвентаром 1721 года, калі абцяжараны даўгамі маёнтак ад біскупа Юзафата Парышэвіча перайшоў ўладальніку князю Мікалаю Шуйскаму, харунжычу берасцейскаму, у Храпкаве існаваў фальварак, з 8 вясковых двароў, акрамя дзякла, выплачвалася чыншу 32 злотыя, 15 грошаў. Паншчыну адпрацоўвалі «iako na włokach» ад Вялікадня (Wielkiej Nocy) да св. Міхайлы па тры дні, ад Міхайлы да Вялікадня па два дні, гвалты адбывалі, грэблі масцілі, з падводамі ездзілі або грашыма адкупаліся, «быдла рагатага і нерагатага», птушку, як і збожжа ярыннага давалі. плацілі па 4 з паловай грошы «dobrej monety» з кожнага вулею. Прозвішчы жыхароў: Міна, Кайдаш, Шчарбіна, Карпека, Нашук, Кучар, Ганчар, ПабядзінскіНГАБ у Мінску. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 119, 120, 123, 125, 126адв., 131, 140, 142, 143адв..

У тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1734 года сказана, што Храпкаў у складзе Хойніцкай воласці належаў князю Ігнацыю Шуйскаму, харунжычу берасцейскамуТарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 286. Паводле звестак на 1748 год ксяндза Караля Непамуцэна Арлоўскага, Храпкаў быў сярод паселішчаў, частка жыхароў якіх (з ліку шляхты і яе службы) належала да Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканата Кіеўскай дыяцэзііKs. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. — Lwów, 1748. S. 148. У 1754 годзе з 20 двароў (×6 — прыкладна 120 жыхароў) вёскі Храпкаў Хойніцкага маёнтка «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачвалася 3 злотых і 4 грошы, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 12 злотых і 16 грошаўТариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. / Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 192.

Згодна з перапісамі яўрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў, у Храпкаве налічвалася адпаведна 10, 2 і 6 чалавек (głow), плацельшчыкаў пагалоўшчыны, якія належалі да Хойніцкага кагалаАрхив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 301, 391, 710. Пэўна, на змяншэнне колькасці яўрэяў у сяле не магла не паўплываць Каліеўшчына 1768 года, якая была апошнім і наймацнейшым уздымам гайдамацкага руху ва Украіне.

Расійская імперыя Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Храпкаў — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе адноўленага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182. Паводле расійскай рэвізіі 1795 года, Храпкоў быў у пажыццёвым валоданні Феліцыяна, сына Адама, Стоцкага, шамбяляна польскай службы; пры ім жа па кантрактах служылі шляхцічы Цімафей і Станіслаў, сыны Паўла, Скшэндзецкія. У сяле тады налічваўся 41 двор са 104 душамі мужчынскага і 102 жаночага полу прыгонных сялянНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 240—245адв. Спр. 181. А. 240. Мясцовая прыходская Свята-Мікалаеўская царква павернутая ў расійскае праваслаўе ў 1795 годзеНГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 573. А. 40. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 342. Настаяцель а. Сымон Якубовіч, пасвечаны ў 1794 годзе епіскапам мінскім Андрыянам Бутрымовічам, дзячок Марцін Шэнец, панамар Іван ЛеановічНГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40401. А. 48-49.

8 сакавіка 1802 года Людвіка Прозар за пазычаныя ў Тадэвуша Букатага 30 000 злотых аддала яму ў заставу фальварак ХрапкаўAGAD. APiJ. Sygn. 14. S. 8, 33-34. Згодна з шляхецкай рэвізіяй 1811 года, у застаўным сяле Храпкаў Тадэвуша, сына Міхала, Букатага, налічвалася 129 душ прыгонных мужчынскага полуНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 5. У тым жа 1811 годзе настаяцелем прыходскай Мікалаеўскай царквы ў Храпкаве быў а. Якаў Грыгаровіч, дзячком — Сымон Кульчыцкі, панамаром — Іларыён КульчыцкіФ. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 342—342адв..

Інвентар Юзафаўскага (Езапоўскага) маёнтка 1844 год засведчыў прыналежнасць фальварка і сяла Храпкаў пану Юзафу, сыну Караля, ПрозаруНГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1481. А. 19адв. etc.. У энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі» сказана, што на 1850 год у Храпкаве было 46 двароў, 292 жыхары. У «Списке населённых мест Минской губернии на 1857 год» засведчана, што 322 жыхары Храпкава былі прыхаджанамі Загальскай Свята-Троіцкай царквы, а 9 храпкаўцаў-мужчын і 12 жанчын з ліку жыхароў фальварка і вёскі з'яўляліся парафіянамі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны МарыіРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381, 708.

У парэформенны перыяд Храпкаў — у Хойніцкай воласці. Згодна з даведнікам 1864 года, у сяле дзейнічала прыпісная Мікалаеўская царкваИсторико-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. — Санкт-Петербург, 1864. С. 299. Калі ў 1865 годзе, у сувязі з антырасійскім паўстаннем і «вследствие местных представлений», каталіцкія святыні ў Хойніках былі перададзеныя ў праваслаўнае ведамства, брагінскі благачынны Максім Ярэміч выступіў з прапановай «Старый Хойникский деревянный костёл… отдать жителям деревни Храпкова — Загальского прихода для устроения приписной церкви»НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 31248. А. 15, 18. У пачатку 1870 года ў вёсцы налічвалася 116 гаспадароў з сялян-уласнікаў, прыпісаных да Храпкаўскага сельскага таварыства, 22 аднадворцы, прыпісаныя да Хойніцкай воласціСписок волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 71. На 1879 год звестак пра царкву ў Храпкаве няма, праваслаўная частка жыхароў па-ранейшаму — у прыходзе Загальскай Свята-Троіцкай царквыОписание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 71. Паводле перапісу 1897 года, тут было 78 двароў, 541 жыхар, працавалі школа граматы і хлебазапасны магазін.

На 1909 год у вёсцы Храпкаў налічвалася 95 двароў, 527 жыхароў, у аколіцы Храпкаў — 16 двароў, 112 жыхароўСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 16.

Найноўшы час