Араві́чы (, ) — былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Стралічаўскага сельсавета.
Гісторыя Вялікае Княства Літоўскае Ці не ўпершыню паселішча згаданае ў памятным запісе 1526 года ігумена Свята-Міхайлаўскага (Залатаверхага) манастыра ў Кіеве Макарыя – «купилъ есми у Марка [папраўдзе: Макара] Орменина Киевского две службе, у-въ Оревицкой волости Лысковщину а Погоны». Названыя Аравічы і ў пацвярджальнай грамаце манастыру караля Жыгімонта Старога, датаванай 30 снежня 1543 года: «Били намъ чоломъ игуменъ Филаретъ зо всими чернцы манастыря святого Михаила Золотоверхого, у Киеве, и поведили передъ нами, ижъ которыи две службе людей, на Припяти, у Воревичохъ, на имя Лысковщину и Погонную купилъ игуменъ святого Михаила небожчикъ Макарей...»Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 2. (1506 – 1544). – С.-Петербург, 1848. №. 140, 228.
Напярэдадні падпісання акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 года Кіеўскае ваяводства (і Аравічы з прылегласцямі) было далучана да Кароны ПольскайVolumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009).
Карона Каралеўства Польскага 4 чэрвеня 1570 года каралём Жыгімонтам Аўгустам выдадзена чарговая пацвярджальная грамата манастыру на Лыскоўшчыну і Пагонную, у якой зноў згаданыя Аравічы, але воласць названая слушна, хоць і ў скарочаным выглядзе: «…ижъ две службы людей на Припяти у въ Оревичахъ… у волости Сороцкой игуменъ святого Михаила Золотоверхого, небожчикъ Макарей, купилъ…»Акты, относящиеся к Южной и Западной России. Т. 1 (1361– 1598). – С.-Петербург, 1863. № 156. Надалей урэшце крыніцы паведамілі і пра тое, хто валодаў самымі Аравічамі. У падатковым рэестры Кіеўскай зямлі, складзеным у 1581 годзе каралеўскім слугой і паборцам панам Мацеем Язерскім, Аравічы і яшчэ 15 сёл паказаныя прыналежнымі Кіева-Пячорскаму манастыру ў асобе яго архімандрыта, епіскапа ўладзімірскага Мялеція ХрабтовічаŹródła dziejowe. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 36 — 37. Уласнасцю Пячорскага манастыра сяло Аравічы (Orewicze) названа таксама ў вопісе рухомай і нерухомай маёмасці, калі на пасаду яго архімандрыта ў 1593 годзе заступаў Нікіфар ТурАрхив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 1. Т. 1. Акты, относящиеся к истории православной церкви в Югозападной России. – Киев, 1859. С. 386.
Ад мяжы сяла Аравічы пачыналіся ўгоддзі сяла Краснаселле пана Мікалая Харлінскага і сяла Лыскоўцаў Кіеўскага Свята-Міхайлаўскага Залатаверхага манастыра ў асобе яго ігумена Іосіфа Міроўскага, што засведчана ў іх дамове ад 20 снежня 1603 годаДокументальна спадщина Свято-Михайлівського Золотоверхого монастиря у Києві XVI-XVIII ст. з фондів Національної бібліотеки України імені В. І. Вернадського. Зб. док. [Текст] / Автори-укладачі: Ю. А. Мицик, С. В. Сохань, Т. В. Міцан, І. Л. Синяк, Я. В. Затилюк; Нац. акад. наук України, Нац. б-ка України ім. В. І. Вернадського, Ін-т укр. археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського (далей: Документальна спадщина.). — Київ, 2011. № 300, 302, 303.
25 сакавіка 1627 года праваслаўны мітрапаліт кіеўскі і галіцкі Іоў Барэцкі асвяціў антымінс на здзяйсненне боскай літургіі ў царкве Раства Найсвяцейшай Багародзіцы ў сяле Аравічах.
Згодна з тарыфам падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1628 года, з 7 дымоў сяла Аравічы архімандрыта Пятра Магілы і капітулы Кіева-Пячорскага манастыра скарб мусіў атрымаць па 3 злотыя, з 2 агароднікаў па 24 грошы, з адной убогай халупы яшчэ 20 грошаў. 10 мая 1682 года, кароль Ян Сабескі, зважаючы на страту Кіева ў войнах з Расіяй, дзеля чаго добры Кіева-Пячорскага манастыра пазбавіліся гападароў, падараваў іх адміністратару Кіеўскай мітраполіі епіскапу львоўскаму і галіцкаму Іосіфу Шумлянскаму. Надалей яны пазначаліся, як прыналежныя манастыру, хіба намінальна. У пераліку сёл епіскапа, складзеным у ліпені т. г., названыя і Аравічы (Агревичи), але з неверагодна вялікай колькасцю двароў — ажно 64Архив ЮЗР. Ч. 1. Т. 10. – Киев, 1904. С. 357—363. У 1683 годзе, калі маёнткамі Кіеўскай мітраполіі і Пячорскай архімандрыі кіраваў чашнік падольскі Самуіл Шумлянскі, брат епіскапа, з 8 дымоў у Аравічах Пячорскага манастыра выплачваліся 2 злотыяАрхив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 389, 392, 495. Згаданыя Аравічы ў рэестры рэвізіі 1686 года палескіх вёсак Кіеўскай мітраполіі і Кіева-Пячорскай архімандрыі пры прыняцці іх ад пана Журакоўскага, войскага галіцкагаОписание архива западнорусских униатских митрополитов (далей: Описание архива). Т. 1. 1470–1700. – С.-Петербург, 1897. № 986.
16 сакавіка 1706 года епіскап львоўскі і галіцкі Іосіф Шумлянскі за 6 300 злотых перадаў у трохгадовую арэнду братавай удаве Аляксандры Шумлянскай Беласароцкі ключ, у складзе якога і сяло Аравічы. 28 днём лістапада 1714 года датаваны кантракт, падпісаны ў Даўлядах паміж кіеўскім мітрапалітам Львом Кішкам і пісарам земскім мазырскім Тэафілам Лянкевічам-Іпагорскім на трохгадовую арэнду Беласароцкага ключа (у тым ліку сяла Аравічы) за 510 бітых талераў. 2 жніўня 1717 года мітрапаліт Леў Кішка аддаў Беласароцкі ключ з Аравічамі ў арэнду на тры гады харунжаму кіеўскаму Казіміру Стэцкаму за сімвалічныя 170 злотых. 12 сакавіка 1728 года пазначаны запіс у кнізе Оўруцкага гродскага суда аб уводзе ў валоданне Беласароцкім ключом адміністратара Кіеўскай мітраполіі епіскапа Афанасія ШаптыцкагаОписание архива. Т. 2. 1701–1839. – С.-Петербург, 1907. № 1111, 1161, 1179, 1268.
На 1734 год Аравічы ў складзе Беласароцкага ключа, як і раней, належалі Кіеўскай мітраполііТарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 286. Паводле «Апісання цэркваў горада Рэчыцы і Рэчыцкага павета, падпарадкаваных Чарнігаўскай духоўнай кансісторыі» 1796 года, Раства-Багародзіцкай царкве ў Аравічах у 1737 годзе выдадзены фундуш мітрапалітам кіеўскімНГАБ у Мінску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 573. А. 67. Згодна з земскай кнігай Кіеўскага ваяводства, 23 студзеня 1747 года ў валоданне маёнткамі Кіеўскай мітраполіі і Кіева-Пячорскай архімандрыі, у тым ліку Беласароцкім ключом з Аравічамі, уведзены новы адміністратар архіепіскап Фларыян ГрэбніцкіОписание архива. Т. 2. – № 1444. Паводле звестак на 1748 год ксяндза Караля Непамуцэна Арлоўскага, Аравічы былі сярод паселішчаў, частка жыхароў якіх (з ліку шляхты) належала да Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканату Кіеўскай дыяцэзііKs. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. — Lwów, 1748. S. 148. У 1754 годзе з 27 двароў (×6 — прыкладна 162 жыхары) вёскі Аравічы выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замка) 4 злотыя і 5 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 16 зл. і 22 гр.Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 170.
У 1777 годзе ў Аравічах на сродкі прыхаджан узведзены новы драўляны будынак царквы Раства Найсвяцейшай БагародзіцыОписание церквей и приходов Минской епархии (далей: Описание). VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 114. 14 кастрычніка 1780 года возны генерал ваяводства Кіеўскага «i innych» Базыль Валынец увёў у валоданне маёнткамі, у тым ліку Аравічамі ў складзе Беласароцкага ключа, новага кіеўскага мітрапаліта і адміністратара Кіева-Пячорскай архімандрыі Ясона Смагаржэўскага. У канцы дакумента возны, не ўмеючы пісаць, добрасумленна «znak krzyża świętego położył»Архив ЮЗР. Ч. 1. Т. 4. Акты об унии и состоянии православной церкви с половины XVII века (1648–1798). — Киев, 1871. С. 642 — 644.
Расійская імперыя Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Аравічы апынуліся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 года, вядома, што сяло Аравічы заставалася ўласнасцю Кіеўскай мітраполіі ў асобе яе галавы Феадосія РастоцкагаПетреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71. У метрычнай кнізе 1795 года Раства-Багародзіцкай прыходскай царквы ў Аравічах маюцца звесткі пра нараджэнне і хрост 18 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак, 7 шлюбаў, пахаванне 11 мужчын і 5 жанчын. Святаром на той час быў Антоній Кміта, дзячком Аверкій Кміта.
Згодна з энцыклапедыяй «Гарады і вёскі Беларусі», у 1834 годзе ў Аравічах налічвалася 53 двары, сяло належала пану Горвату. На 1850 год — 66 двароў. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 236 жыхароў сяла Аравічы з’яўляліся прыхаджанамі царквы Раства Найсвяцейшай БагародзіцыРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 677.
У парэформенны перыяд сяло належала да Дзёрнавіцкай воласці. У пачатку 1870 года ў Аравічах — 102 мужчынскія душы з ліку сялян-уласнікаў, прыпісаных да сельскага таварыстваСписок волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 70. У спісе прыходаў і прычтаў па чатырох благачынных акругах (у межах Рэчыцкага павета) Мінскай епархіі на 1876 год у складзе прычту Раства-Багародзіцкай прыходскай царквы названыя настаяцель а. Самуіл Лісоўскі, в. а. штатнага псаломшчыка Капітон Лісоўскі. Да прыходу, акрамя сяла Аравічы, належалі вёскі Краснаселле, Дронькі і ПагоннаеМинские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 463 — 464. На 1879 год царкоўны прыход налічваў 497 душ мужчынскага і 599 душ жаночага полу верных сялянскага саслоўяОписание. — С. 115. У 1886 годзе ў сяле 39 двароў, 334 жыхарыВолости и важнейшие селения Европейской России. — С.-Петербург, 1886. Вып. 5. С. 112.
Паводле перапісу 1897 года, у Аравічах было 87 двароў з 513 жыхарамі, дзейнічалі хлебазапасны магазін, карчма. На 1909 год у паселішчы налічвалася 115 двароў, 774 жыхарыСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 141.
Найноўшы час 9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Аравічы ў складзе Рэчыцкага павета, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла СкарападскагаЦіхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85.