Падлу́жжа (, ) — былая вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Ленінскага сельсавета.

Гісторыя Скасавана ў 2008 годзе.

Славутасці Бердыжская стаянка — археалагічны помнік, знаходзіцца за 0,3 км на поўдзень ад вёскі, на схіле высокага правага берага р. Сож, ва ўрочышчы Калодзежкі, якое складаецца з паўночнага і паўднёвага яроў. Культурны пласт помніка найлепш захаваўся на поўдні ад яра.

Крыніцы

Спасылкі