Бу́дзішча (, ) — вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Палескага сельсавета.
Знаходзіцца за 27 км на паўночны ўсход ад Чачэрска, за 92 км ад Гомеля і за 62 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская. На рацэ Каўпіце, прытоку Бесядзі. Грунтавая дарога злучае Будзішчы з Валосавічамі, а затым асфальтаваная з Чачэрскам. Лясной дарогай можна дабрацца ад Казацкіх Балсуноў.
Размешчана побач дзяржаўнай мяжы Беларусі з Расіяй, прымыкае да Чачэрскага біялагічнага заказніка.
Знаходзіцца ў зоне з правам на адсяленне ў сувязі з высокім узроўнем забруджвання глебы радыеактыўнымі ізатопамі пасля чарнобыльскай катастрофы. Сярэднегадавая эфектыўная доза радыяцыі ў гэтай зоне можа на 1 мілізіверт (мЗв) перавышаць натуральны і тэхнагенны радыяцыйны фон.
Гісторыя Заснавана ў XVIII стагоддзі перасяленцамі з суседніх вёсак, тады ж упершыню згадваецца як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі. У 1880 годзе ў Будзішчы быў хлебазапасны магазін, у 1884 — два ветракі. У 1897 годзе ў мястэчку працавалі школа, маслабойня, 3 ветракі. У 1907 годзе школу ў Будзішчы наведвала 67 вучняў.
У 1930 годзе арганізаваны калгас, працавалі ветраны млын, кузня.
У Другую сусветную вайну акупаваны немцамі, але ў асноўным кантралявалася партызанамі. У 1943 годзе акупанты спалілі ў Будзішчы жывымі 26 чалавек, яшчэ 6 забілі, 7 вывезлі ў Германію. На франтах загінуў 91 аднавясковец. У баі пад Будзішчам загінула спецыяльны карэспандэнт «Комсомольской правды» Лілія Карастаянава, яна пахавана ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі. Падчас баявых дзеянняў інфраструктура і гаспадарка мястэчка значна пацярпелі.
У 1926—1959 гадах цэнтр Будзішчанскага сельсавета. Да 1974 года вёска ўваходзіла ў склад Нісімкавіцкага сельсаветаРашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34..
Планіроўку вёскі складаюць дзве паралельныя вуліцы, арыентаваныя з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, злучаныя двума завулкамі.
Дэмаграфія 1765 год — 13 двароў 1897 год — 1045 чалавек 1959 год — 780 чалавек 2010 год — 20 чалавек 2023 год — 2 чалавекі
Славутасці Святая крыніца (Будзішча) — гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння. Шануецца мясцовымі жыхарамі як святая.
Вядомыя асобы Васіль Васілевіч Карпечанка (1925—2005) — беларускі паэт, празаік, перакладчык, публіцыст. (1914—1993) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат, міністр асветы РСФСР.
Крыніцы
Літаратура
ОТЧИНА. Книга первая. Дед / А. Болотников. — М.: «Издательские решения». — ISBN 978-5-44-903742-8
Спасылкі
Катэгорыя:Палескі сельсавет (Чачэрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Чачэрскага раёна