Тарта́к (, ) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Варнянскага сельсавета. Знаходзіцца за 21 км на поўнач ад Астраўца, стаіць ля ракі Вілія.

Гісторыя У XIX ст. вёска ў казённым Быстрыцкім маёнтку, дзяржаўная ўласнасць у Быстрыцкай воласці Віленскага павета Расійскай імперыі. У 1897 годзе 11 двароў, 64 жыхары. Побач знаходзіўся засценак Тартак, дзе былі 2 гаспадаркі, 23 жыхары. На рацэ размяшчаўся вадзяны млын.

З 0,5 км на ўсход ад вёскі, каля ракі Вілія брацкая магіла часоў Першай сусветнай вайны.

Насельніцтва

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Варнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Астравецкага раёна