І́ндрубка (, ) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гудагайскага сельсавета.

Назва Назва вёскі паходзіць ад назвы рэчкі Індрубкі (Індрупкі), на якой вёска знаходзіцца. Раней назва фігуравала ў выглядзе «Indrupka»Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom ІІI. Warszawa, 1882. S. 277., «Індруп»Знешняя палітыка Беларусі. Т. 1. Мінск, 1997. С. 188..

Утвораная праз складанне дзвюх асноў: літ. indrė «трыснёг» i upė «рака».

Найбліжэйшая аналогія — латвійскі тапонiм Indrupene (ад гідронімa Indrupe)A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. C. 130..

Такім жа чынам, ад літ. upė «рака», утвораныя назвы Лэйлубка, Болтуп у гэтым жа рэгіёне.

Гісторыя У 1663 г. згадваецца ў складзе Ашмянскага павету ВКЛLVIA, f. SA, b. 2.

Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Слабодкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110)., да 11 лютага 1972 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Астравецкага пассаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)..

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гудагайскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Астравецкага раёна