Слабо́дка (, ) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Гудагайскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 4 км у напрамку на поўдзень ад горада Астравец, за 230 км ад Гродна, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай, на т. зв. «Чорным тракце».
Гісторыя У 1954—1965 гадах цэнтр Слабодкаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).. Да 11 лютага 1972 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Астравецкага пассаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)..
Насельніцтва 2001 год — 142 жыхары, 52 двары.
Вядомыя асобы Віктар Францавіч Александровіч (нар. 1951) — беларускі графік і жывапісец.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гудагайскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Астравецкага раёна