Жуко́йні (, ), Жукойні Страцкія — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Міхалішкаўскага сельсавета.

Гісторыя У 1940—1959 гадах цэнтр Жукойненскага сельсавета, з 3 красавіка 1959 года вёска ў складзе Спондаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.. Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Міхалішкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110)., да 17 лістапада 1986 года — у склад Падольскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881)..

Назва Назва Жукойні балцкага паходжання, у асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў ужываецца форма Žukainys.

Пашыральнік -ain- у гэтым рэгіёне Павілля выкарыстоўваецца для ўтварэння адыменных тапонімаў. Смаргонь (< гістарычнае SmorgoynyRimvydas Petrauskas. Galia ir tradicija. Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės giminių istorijos. — Vilnius, 2021. — С. 235. < літоўскае Smurgainys) ад антрапоніма-мянушкі smurgis «смаркач»Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 353.. Вячкойні (каля Жупранаў) ад прозвішча тыпу VečkysLietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. С. 1177.. У назве Дукойні (побач з Вячкойнямі) балцка-літоўскі антрапанімічны корань Duk-, які і ў адыменных тапонімах Дукелі і Дуксы ў гэтым жа рэгіёне (ад антрапонімаў тыпу Dukelys, DuksasLietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. С. 539.).

Назва Жукойні мусіла пайсці ад антрапоніма, у якім корань Žuk- як у літоўскім žuklys «рыбак»Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 125.. На падставе таксама прускага *zukas «рыба» і назва верхняволжскай ракі Жукопы («Рыбная рака»В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 9.) аднаўляецца балцкае дыялектнае *žukas «рыба», якое ў старабалцкім моўным кантынууме мусіла ўжывацца побач са звыклым літоўскім žuvis «рыба».

Імаверна, з перасяленнем або сямейным адгаліноўваннем звязанае існаванне двух паселішчаў з агульнай асноўнай назвай: Жукойні Страцкія, або Жукойні — ад назвы Страцкага возера (цяпер Тумскае), якое ад назвы вілейскай ракі Страча, і Жукойні Жалядскія — ад рачной назвы *Жэлядзь.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Міхалішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Астравецкага раёна