Марксізм — сістэма звязаных паміж сабой: (а) філасофскага вучэння («дыялектычны матэрыялізм» і створаны на яго аснове «гістарычны матэрыялізм», які развівае матэрыялістычны падыход да тлумачэння грамадскіх працэсаў), (б) навуковых канцэпцый (у першую чаргу ў вобласці эканомікі, сацыялогіі, паліталогіі), (в) ідэалагічнай плыні (якая сцвярджае непазбежнасць і неабходнасць класавай барацьбы і вядучую ролю працоўнага класа — пралетарыята — у развіцці сучаснага грамадства), створаных Карлам Марксам і Фрыдрыхам Энгельсам у сярэдзіне XIX ст.
Варта іх выразна адрозніваць паміж сабой, бо (а) і (б) выкарыстоўваюць у асноўным дэскрыптыўны (апісальны) падыход, у той час як (в) — прэскрыптыўны (прадпісальны).
Літаратура
Jon Elster, An Introduction to Karl Marx. Cambridge, England, 1986. Michael Evans, Karl Marx. London, 1975. Stefan Gandler, Critical Marxism in Mexico: Adolfo Sánchez Vázquez and Bolívar Echeverría, Leiden/Boston, Brill Academic Press, 2015. 467 pages. ISBN 978-90-04-22428-5.
Robinson, Cedric J.: Black Marxism: The Making of the Black Radical Tradition, 1983, Reissue: Univ North Carolina Press, 2000 Rummel, R.J. (1977) Conflict In Perspective Chap. 5 Marxism, Class Conflict, and the Conflict Helix
Shenfield, S.D. Vladislav Bugera: Portrait of a Post-Marxist Thinker
Спасылкі Marxists Internet Archive
Катэгорыя:Філасофія Германіі
Катэгорыя:Філасофскія кірункі і школы Катэгорыя:Крытыка рэлігіі Катэгорыя:Грамадскі лад Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы