Падо́льцы (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Рытанскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 50 км у напрамку на поўнач ад горада Астравец, за 300 км ад Гродна, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Гударай.

Гісторыя Да 3 красавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Жукойненскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5., да 2 снежня 1959 года — у склад Некрашунскага сельсавета, з 2 снежня 1959 года да 26 лютага 2013 года Падольцы ўваходзілі ў склад і з’яўляліся цэнтрам Падольскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области .

Насельніцтва 2000 год — 464 жыхары, 176 двароў.

Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Капліца.

Вядомыя асобы Станіслаў Віктаравіч Валодзька (нар. 1956) — беларускі паэт, дзіцячы пісьменнік.

Крыніцы

Літаратура  — С. 504.

Спасылкі

Катэгорыя:Рытанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Астравецкага раёна