Жуко́йні Жаля́дскія. Сустракаецца таксама варыянт Жуко́йні Жэ́лядскія, Жуко́йні Жаля́цкія (, ) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Міхалішкаўскага сельсавета.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Спондаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 26.02.2013 N 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области .
Назва Абодва складнікі назвы Жалядскіх Жукойняў маюць балцкае паходжанне.
Назва Жукойні ў асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў выкарыстоўваецца ў форме Žukainys. Корань Žuk- як у літоўскім žuklys «рыбак» (< балцкае дыялектнае *žukas «рыба», побач са звыклым літоўскім žuvis «рыба»).
Імаверна, з перасяленнем або сямейным адгаліноўваннем звязанае існаванне двух паселішчаў з агульнай асноўнай назвай — Жукойні Страцкія (ад назвы Страцкага возера (цяпер Тумскае), якое ад назвы вілейскай ракі Страча) і Жукойні Жалядскія.
Жукойні названыя Жалядскімі, бо побач вёска з назвай Жэлядзь. Жалядская назва гідранімічнага паходжання, ад назвы рэчкі *Жэлядзь, што ўцякае ў Жалядскае () возера.
Гідронім Жэлядзь балцкага паходжання, адпачатная балцкая форма як у літоўскай рачной назве *Gelindis / Geland-upis (паміж Цяльшэем і Плунге)K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. С. 607.. Корань з шэрагу Gal- : Gel- : Gil-, адкуль літоўскае galvis «сажалка на месцы старога рачнога рэчышча», gelmė «глыбіня», gilus «глыбокі»V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 207—208, 239.. Таго ж паходжання і той жа структуры (пашыральнік -nd-) літоўскія гідронімы Gilandė (рака), Gilandis (возера)A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 111., меркаваны прускі гідронім *Galinda (ад яго прускае племя галіндаў). Усе гэтыя назвы нясуць семантыку глыбіні, назва Жэлядзь значыць «Глыбокая (рака)».
Славутасці Касцёл Маці Божай Шкаплернай.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Міхалішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Астравецкага раёна