Клюшча́ны. Сустракаецца таксама варыянт Клюшча́ні (, ) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Міхалішкаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 61 км на паўночны ўсход ад Астраўца.

Гісторыя У 1502 годзе згадваецца як паселішчы ў дакументах у сувязі з фундацыяй касцёла ў Каркожышках. У 1558 годзе Ключанскія, Клюшанцы — людзі-даннікі ўдавы М. С. Глябовіча Настассі Няміраўны. У 1567 годзе маёнтак ва ўладанні двараніна Юзафа Казіцкага, з якога ён выстаўляў у войска двух конных воінаў і аднаго пешага (драба). У 1679 годзе згадваецца як маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ. У 1764 годзе маёнтак, уласнасць ротмістра Юзафа Корсака, які пабудаваў капліцу. У 1786 годзе Ян Корсак зрабіў фундуш на заснаванне Кляшчанскай плябаніі і надзяліў яго зямельнымі ўгоддзямі, а ў 1788 годзе быў пабудаваны драўляны касцёл Святога Яўхіма.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Расійскай імперыі. У XIX ст. вёска, цэнтр маёнтка, мястэчка, прыватная ўласнасць у Свянцянскім павеце Віленскай губерні. У 1851 годзе штотыдзень па аўторках праходзілі кірмашы. У 1897 годзе мястэчка, 18 двароў, 104 жыхары; існавалі лаўка, піцейны дом. Непадалёку размяшчаўся аднайменны маёнтак, уласнасць Шырына.

З верасня 1915 па снежань 1918 года акупіравана войскамі Германіі.

У 1920—1922 гадах у складзе Сярэдняй Літвы. У 1921 годзе ў мястэчку працавалі пошта, тэлеграф, касцёл, цагельня.

З 1922 года ў складзе Польшчы. Мястэчка ў Жукойненскай гміне Свянцянскага павета Віленскага ваяводства.

З 1939 года вёска ў БССР. У 1940—1959 гадах цэнтр Клюшчанскага сельсавета Свірскага раёна, затым у Астравецкім раёне.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Спондаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 26.02.2013 N 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области .

Насельніцтва

Славутасці Капліца-пахавальня Сволкеняў (1841) — частка былога сядзібна-паркавага ансамбля Шайкуны, помнік архітэктуры неакласіцызму. Прыдарожная капліца (XIX ст.) — помнік архітэктуры класіцызму.

Страчаная спадчына Касцёл Святога Яўхіма (1726) — помнік архітэктуры неаготыкі, згарэў у 2017 годзе.

Вядомыя асобы Адольф Клімовіч (1900—1970) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст, выдавец.

Цікавы факт З-пад Ліды (Белагруда) фіксавалася прозвішча Клюшчhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QSQ-G9FL-39F2-D?cat=2325345&i=890&lang=pl.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Хроніка жыцця краю. Клюшчаны, 1920—1921 гады Клюшчаны - фота і помнікі на radzima.org

Катэгорыя:Міхалішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Астравецкага раёна