Дзяцькава () — горад (з 1938 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Дзяцькаўскага раёна Бранскай вобласці. Насельніцтва 33,2 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1626 годзе.

Геаграфія Горад размешчаны на паўднёвых схілах Смаленска-Маскоўскага ўзвышша на рацэ Балва.

Гісторыя У час Вялікай Айчыннай вайны пакінуты войскамі Чырвонай Арміі 9 кастрычніка 1941 г., вызвалены 5 верасня 1943 г. войскамі Бранскага фронту ў ходзе Бранскай аперацыіВеликая Отечественная война, 1941—1945; Словарь-справочник / Н. Г. Андроников, А. С. Галицан, М. М. Кирьянов и др. Под общ. ред. М. М. Кирьянова — М.: Политиздат, 1985. — С. 163. — 527 с. — 200 000 экз..

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 верасня 1983 г. горад узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны I ступені.

Насельніцтва

Эканоміка У горадзе — завод «Дзяцькаўскі крышталь» (выпускае крыштальныя вырабы, шкляны посуд, сувеніры), АТ «Рэле» (рэле, тэрмарэгулятары), АТ «Дзяцькаўскае праектна-прамыслова-будаўнічае аб’яднанне» (зборныя жалезабетонныя канструкцыі), АТ «Дзяцькаўскі завод Лесбуддэталь», АТ «Дзяцькава-ДОЗ» (мэбля) і іншыя прадпрыемствы. Харчовая прамысловасць.

Зноскі

Катэгорыя:Населеныя пункты Дзяцькаўскага раёна Катэгорыя:Гарады Бранскай вобласці