Аля́ны (, ) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Барунскага сельсавета.

Назва Фіксаваліся прозвішчы Алевіч (Індура), Аловіч (Шчучын), Алэйка (Германішкі)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-8PNX?i=922&cc=4166194&cat=834219https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-DWP8-H?i=106&cat=741956https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-P956-T?i=331&cat=1059116. Ёсць літоўскія Alis, Alaitis, латышскія Als, Ālishttps://pavardes.lki.lt/?pv=fe84d03c5f3984bddaac1f1d5758352dhttps://uzvardi.lv/surname/770233

https://uzvardi.lv/surname/822024. Аснова Al- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 74..

Гісторыя У 1569 годзе вёска згадваецца як каралеўская ўласнасць у Ашмянскім старостве Віленскага ваяводства ВКЛ.

У 1782 годзе тут, ва ўладанні ашмянскай суддзёўны Важынскай, была «ўзнесена» капліца, але праз паўстагоддзя яна ўжо не дзейнічала.

Калі пасля падаўлення паўстання 1831 г. пан Парфірый Важынскі быў сасланы ў Сібір, ён даў зарок пабудаваць, а дакладней — адрадзіць, у сваім маёнтку капліцу, калі вернецца на радзіму. Адбылося гэта толькі праз 25 гадоў, але абяцанне сваё пан Важынскі выканаў. Так на мясцовых могілках з’явілася каменная капліца ў стылі класіцызм. У алянскім палацы Важынскіх здаўна знаходзілася копія абраза Маці Божай Барунскай, па легендзе, калі царскія ўлады вырашылі зачыніць барунскі кляштар, Важынскія замянілі арыгінал на копію. У 1926 г. абраз быў вернуты ў касцёл, у 1927 г. рэстаўрыраваны віленскай мастачкай Г. Шрамоўнай.

Капліца спачатку была прыпісана да ашмянскай парафіі, але пасля паўстання 1863 г. яна была зачынена і пакінута. «За польскім часам» капліца адрадзілася і належала да барунскай парафіі. Зараз яна знаходзіцца ў зруйнаваным стане.

Да 2 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Павяжынскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961)., да 17 студзеня 1969 года — у склад Куцавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239)..

Славутасці Капліца ўзведзена з бутавага каменю з атынкаванымі ўстаўкамі з цэглы. Уяўляе сабою атынкаваны знутры зальны аб’ём са слаба выяўленым трансептам, яго тарцы — як галоўны, так і алтарны фасады — завяршаліся трохвугольнымі франтонамі. Кампазіцыю капліцы ўвенчвала, магчыма, толькі сігнатурка. Пад капліцай зроблены склеп-пахавальня.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Барунскі сельсавет (Ашмянскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Ашмянскага раёна