Маркіня́та. Сустракаецца таксама варыянт Маркіня́ты (, ) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гальшанскага сельсавета.

Гісторыя На ўскраіне вёскі, на левым беразе ракі Клява знаходзіцца курганны могільнік: 7 насыпаў вышынёю 6—8 м (абследавала ў 1974 г. А. Калечыц, раскапаны 4 курганы). Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены рэшткі пахаванняў на грунце і ў гаршчках, а таксама сякеры, ромбападобныя і ланцэтападобныя наканечнікі коп’яў, нажы, шпоры, спражкі, бронзавыя ўпрыгожанні і дэталі конскай збруі. Датуецца 10—12 ст., адносіцца да культуры ўсходнелітоўскіх курганоў.

Да 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Гальшанскага сельсаветаРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка, 24 красавіка і 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570)., да 15 снежня 1997 года — у склад Семярніцкага сельсавета.

Крыніцы

Літаратура Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкал.: В. В. Гетаў [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1993. — 702 с.; іл.

Катэгорыя:Гальшанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ашмянскага раёна