Бярве́нцы (, ) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жупранскага сельсавета.

Гісторыя Да 2 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Павяжынскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961)., да 19 жніўня 1985 года — у склад Жупранскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842)., да 20 чэрвеня 1988 года — у склад Палянскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941)..

Праз 0,5 км на ўсход ад вёскі, на паўднёвых схіле пагорка, на беразе невялікага прытока ракі Ашмянка, размяшчаецца сярэднявечнае селішча. Матэрыял помніка прадстаўлены значнай колькасцю фрагментаў ганчарнага посуду, жалезных і металічных вырабаў і іх фрагментаў, манетай (баратынка, каронная, XVII ст.). Селішча датуецца XVI—XVII стст.Лакіза, В., Харытановіч, З., Чарняўскі, М. Вынікі археалагічных даследаванняў узонах новабудоўляў на тэрыторыі Ашмянскага раёна: новыя помнікі і матэрыялы / Вадзім Лакіза, Зоя Харытановіч, Максім Чарняўскі // Ашмяншчына: праблемы рэгіянальнай гісторыі Беларусі: зб. навук. арт. / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; [рэдкал.: А. А. Каваленя (старшыня) і інш.]. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — 390, с., л. каляр. іл. : іл., табл. — С. 14. — ISBN 978-985-08-1310-7.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Жупранскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ашмянскага раёна