Лэ́йлубка (, ) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жупранскага сельсавета.
Назва Назва вёскі паходзіць ад назвы рэчкі Лэйлубкі (Лэйлупкі), на якой вёска знаходзіцца.
Дакладны аналаг гэтаму гідроніму — назва літоўскай рэчкі Lail-upė ля Кярнаве, ад lailėti «расці слабым; марнець», upė «рака»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. C. 178.. Варыянт таго ж кораня Leil- у прускай назве возера Leylisken.
Такім жа чынам утвораныя назвы Індрубка, Болтуп.
Гісторыя Да 2 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Павяжынскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961)., да 19 жніўня 1985 года — у склад Жупранскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842)., да 20 чэрвеня 1988 года — у склад Палянскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941)..
Вядомыя асобы Рэгіна Станіславаўна Лосева (нар. 1961) — майстар спорту па лыжных гонках (1980), майстар спорту міжнароднага класа па спартыўнай хадзьбе (1982), кандыдат у майстры спорту па лёгкай атлетыцы (крос), па біятлоне.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Жупранскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ашмянскага раёна