Міку́лішкі (, ) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Крайванцаўскага сельсавета. На Ашмянскім узвышшы за 2 км на поўдзень ад вёскі пачынаецца рака Мерачанка (прыток Нёмана).
Гісторыя У 1663 годзе згадваецца ў складзе Ашмянскага павета Вялікага Княства ЛітоўскагаLVIA, f. SA, b. 2.
Мікулішкаўскі бой паміж часткамі 3-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай і часткамі літоўскай жандармерыі адбыўся 8 студзеня 1944 года.
Насельніцтва
Памятныя мясціны Могілкі жаўнераў Арміі Краёвай, якія загінулі ў 1944 годзе ў баях супраць літоўскага пранацысцкага фармавання Пляхавічуса. Мемарыял салдатам Арміі Краёвай у Мікулішках быў зруйнаваны 4 ліпеня 2022 года.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Крайванцаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ашмянскага раёна