Во́йневічы (, ) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.
Назва Вядомае літоўскае адыменнае бяссуфікснае прозвішча Vainys, адпаведны тапонім Vainiai.
Гісторыя Да 2 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Павяжынскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961)., да 12 лістапада 1973 года — у склад Куцавіцкага сельсавета.
Славутасці Капліца. З першай паловы ХIХ ст. тут была вядома капліца ад ашмянскай парафіі. Была скасавана на хвалі рэпрэсій пасля паўстання 1863 года і ў 1866 годзе разабранаяАшмяны (капліцы).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Навасёлкаўскі сельсавет (Ашмянскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Ашмянскага раёна