Мастві́лішкі. Сустракаецца таксама варыянт Масцві́лішкі (, ) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Назва На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Маствілішкі — назва-характарыстыка, якая ўтворана ад асновы мост: жыхары каля мастаВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 243..

Іншае Сярод ашмянскіях баяраў у Перапісе войска ВКЛ 1528 г. згадваюцца “Кгабриал Моствилович", "Миколаи Моствилович”Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 58.. У тым жа XVI ст. засведчаныя заходнелітоўскія, жамойцкія тапонімы Маствілы, МаствілішкіИ. Я. Спрогис. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. Вильна, 1888. С. 195-196.. Ёсць сучаснае літоўскае прозвішча Mastvila (ад двухасноўнага імені)https://pavardes.lki.lt/?pv=d3e92ca8be85ba35294459a14a962ed6.

У Літоўскай Метрыцы ў сярэдзіне XV стагоддзя у Клецкім павеце згадваецца сяло, якое адпісваецца "Андрушку Маствілавічу", а раней належыла "Валібуту" і "Алізару Аляхновічу":"У Клецку. Што дали есмо Ондрушку Моствиловичу село Олизарово Олехновича" (1441),

"Перво сего дали были есмо пану Ондрушку Моствиловичу у Клецкомъ повете село, што Волибутъ держалъ и Олизар" (1456)Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3 (1440—1498). Užrašymų knyga 3 // Vilnius, 1998. С. 43..

Гісторыя Назва вёскі пайшла ад пана Войцеха Маствілы, які валодаў гэтымі мясцінамі з 1620 года. У 1747 годзе тагачасныя ўладальнікі Ежы Баранэк і яго жонка Тэрэза (з Прушынскіх) падаравалі фальварак базыльянскаму кляштару ў Барунах. Але ў 1795 годзе Масцвілішкі (ці толькі іх частка) адзначаюцца як уласнасць ашмянскага рэгента Ануфрыя Масевіча.

У 1940—1954 гадах вёска з’яўлялася цэнтрам Маствілішкаўскага сельсавета. Да 2 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Павяжынскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961)., да 12 лістапада 1973 года — у склад Куцавіцкага сельсавета.

Славутасці Капліца. У 1795 годзе была збудавана капліца ад ашмянскай парафіі, якая была скасавана падчас рэпрэсій пасля паўстання 1863 года, а праз тры гады і ўвогуле разабрана. Новая капліца паўстала ў 1996 годзе, пад яе быў прыстасаваны будынак былой пустуючай школы. Капліцу пад тытулам Найсвяцейшай Марыі Панны Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, асвяціў гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч 15 лістапада 1997 годаАшмяны (капліцы).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Навасёлкаўскі сельсавет (Ашмянскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Ашмянскага раёна