Го́льні (, ) — вёска ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Алекшыцкага сельсавета.
Назва На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Гольні звязаная з геаграфічным тэрмінам голец ці блізкім да яго (згадваюцца Э. Мурзаевым)В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 75.. Паводле Э. Мурзаева, тэрміны голец, голіна і да т. п. абазначаюць голае, пазбаўленае расліннасці месцаЭ. М. Мурзаев. Словарь народных географических терминов. Москва, 1984. С. 148-149..
Ёсць літоўскія прозвішчы Galnis, Galnius, GalnaitisLietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. C. 617.. З балцка-літоўскім утваральнікам -išk-, які ў тапонімах найперш антрапанімічнага паходжання, назва вёскі Гольнішкі (каля літоўскай мяжы). У гэтым рэгіёне, абапал цяперашняй літоўскай мяжы, фіксавалася прозвішча Гольніс (непасрэдна побач з Гольнішкамі - у Кемелішках і Быстрыцы, таксама ніжэй па Віліі ў Буйвідзях), а яшчэ ніжэй па Віліі ў Вільні фіксавалася прозвішча Гальневіч (Golniewicz).https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-J9V9-3?i=571&cat=1464908&lang=ru
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-J9V9-3?i=571&cat=1464908&lang=ru
Славутасці Свята-Успенская царква, 1903 г.
Вядомыя асобы Ігнат Урублеўскі (1858—1953) — беларуска-польскі жывапісец, графік, майстар прыкладнога мастацтва.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Алекшыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бераставіцкага раёна