Гле́бавічы (, ) — вёска ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Канюхоўскага сельсавета.

У 1940—1973 гадах цэнтр Глебавіцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1973 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420)..

Мураваная капліца пад тытулам св. Ганны была пабудавана ў Глебавічах ў XIX ст. Пасля 1864 года капліца была перададзена праваслаўным, а ў 1922 — вернута каталікам. Пасля вайны капліца была зачынена. Мясцовы жыхар Юзаф Нарбут збярог алтар і табернакулюм святыні. Капліца была адноўлена каля 1997 годаslowo.grodnensis.by.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Канюхоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бераставіцкага раёна