Славакія пераадолела вялікую частку складанага пераходу ад цэнтралізаванай планавай эканомікі да сучаснай рыначнай. Урад краіны дамогся ў 2001 істотнага прагрэсу ў макраэканамічнай стабілізацыі і структурных рэформах. У асноўным завершаная прыватызацыя, банкаўскі сектар амаль цалкам знаходзіцца ў руках замежнікаў і замежныя інвестыцыі растуць. Славацкая эканоміка перасягнула чаканні ранніх 2000-х, за выключэннем спаду ў экспарце. Ажыўленне ўнутранага попыту ў 2002, часткова дзякуючы росту прыбыткаў, кампенсуе запаволенне росту экспарту, дапамагаючы эканоміцы ісці да яе найбольшаму росту з 1998. Беспрацоўе, якое дасягала 19,8 % у канцы 2001, істотна знізілася да 2003.
Паводле даследавання нямецкай Гандлёвай палаты, праведзенае ў сакавіку 2004, каля паловы нямецкіх фундатараў разглядаюць Славакію як лепшае месца для інвестыцый.
Гл. таксама Эканоміка Еўрапейскага саюза Эканоміка Чэхаславакіі Эканоміка Чэхіі Планавая эканоміка Рыначная эканоміка Нацыянальны банк Славакіі
Спасылкі Афіцыйны сайт Міністэрствы эканомікі Славакіі Славакія на The world factbook Афіцыйны сайт службы статыстыкі Славакіі