Пархі́маўцы (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Бераставіцкага сельсавета.

Да 1973 года вёска ў складзе Данілкаўскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1973 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420)., з 1973 года па 2013 год Пархімаўцы з’яўляліся цэнтрам Пархімаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 № 264 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Берестовицкого района Гродненской области .

Геаграфія Знаходзіцца за 7 км у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка Вялікая Бераставіца, за 50 км ад Гродна, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Бераставіца.

Насельніцтва 2000 год — 502 жыхары, 172 двары.

Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Крыніцы

Літаратура  — С. 147.

Спасылкі

Катэгорыя:Бераставіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бераставіцкага раёна