Гоцка-СандзёнНапісанне Гоцка-Сандзён у адпаведнасці з картай да артыкула: Швецыя // () — востраў у Балтыйскім моры. Плошча — 36,54 км². Належыць Швецыі, уваходзіць у лен Готланд.

Геаграфія

Размешчаны ў 38 км на поўнач ад вострава Готланд, даўжыня каля 9 км, шырыня — 6 км. Частку тэрыторыі вострава займаюць пясчаныя пляжы.

З 1909 года частка, а з 1963 года ўвесь востраў і частка акваторыі сталі нацыянальным паркам, агульная плошча якога складае 44,90 км². Жывёльны свет на востраве небагаты — шэрыя цюлені, зайцы, рэдкія віды насякомых. З расліннасці пераважаюць хвоі; сустракаюцца асіна, ляшчына, дуб, рабіна, ціс, брэднік, бяроза, ядловец, некалькі відаў архідэй і інш.

У летнія месяцы арганізуюцца рэгулярныя экскурсіі на лодках з вострава Форэ і Нюнесхамна — найбліжэйшага населенага пункта на мацерыку.

Спасылкі

Gotska Sandön National Park from the Swedish Environmental Protection Agency Gotska Sandön National Park Svenolov Lindgren. Gotska Sandön Gotska Sandön

Катэгорыя:Астравы Швецыі Катэгорыя:Астравы Балтыйскага мора Катэгорыя:Готланд (лен)