Србац (, ) — горад на поўначы Босніі і Герцагавіны, цэнтр аднайменнай абшчыны. Мяжуе з Харватыяй. Адміністрацыйна з’яўляецца часткай рэгіёна Баня-Лука Рэспублікі Сербскай. Знаходзіцца за 250 кіламетраў ад Заграба.

Геаграфія Размешчаны на месцы ўпадзення ракі Врбас у Саву, найбуйнейшую раку былой Югаславіі. Возера Бардача.

Клімат Паводле свайго геаграфічнага становішча горад трапляе ў зону кантынентальнага клімату. Самы цёплы месяц года — ліпень, з сярэдняй тэмпературай 25 °C. Самы халодны — студзень, з сярэдняй тэмпературай -5 °C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў складае 875 мм.

Насельніцтва Паводле перапісу насельніцтва 2013 года колькасць насельніцтва горада склала 3 005 чалавек, у абшчыне — 19 001 чалавекПопис становништва, домаћинстава и станова у Босни и Херцеговини 2013 на територији Републике Српске — Прелиминарни резултати, Републички завод за статистику, Бања Лука, 2013. .

Этнічны склад насельніцтва горада Србац паводле перапісу 1991 года: Усяго — 3,043 (100 %) Сербы — 2,605 (85,60 %) Югаславы — 209 (6,86 %) Харваты — 54 (1,77 %) Баснійцы — 51 (1,67 %) Іншыя — 124 (4,07 %)

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Рэспублікі Сербскай