Лапа́цішкі (, ) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Бастунскага сельсавета. Знаходзіцца за 8 км на паўднёвы захаад ад Воранава, 2 км ад станцыі Бастуны.

Гісторыя Фальварак Лапацішкі лідскіх піяраў паблізу Віленскага гасцінца згадваецца ў вопісе парафій Лідскага дэканату 1784 года. Пры гасцінцы на на пагорку стаяла карчма, якая належала фальварку Лапацішкі.

У сярэдзіне XIX ст. засценак у Жырмунскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні, дзяржаўная ўласнасць.

З 1939 года ў БССР. Да 11 студзеня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Пажыжмаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129)., да 19 красавіка 1973 года — у склад Пагародненскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391)..

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бастунскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Воранаўскага раёна