Варнаке́лі (, ) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беняконскага сельсавета.
Назва Было старое магілёўскае каталіцкае прозвішча Варнакhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-DSRM-J?i=161&cat=783050, заходнелітоўскі тапонім Varnakai ("Варнакі").
Геаграфія Знаходзіцца на левым беразе ракі Шальча, ля мяжы з Літвой. Размешчана за 16 км на паўночны ўсход ад Воранава, 149 км ад Гродна, 4 км ад чыг. ст. Беняконі.
Гісторыя У 1835 г. Вераніка Остэн Сакен, як пасаг, перадала Варнакелі свайму мужу Адаму Рымшуpawet.net. У другой палове XIX ст. вёска ў Беняконскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. У 1897 годзе 84 дзесяціны зямлі, 13 коней.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Беняконскай гміне Лідскага павета.
З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Воранаўскім раёне Баранавіцкай вобласці, з 12 кастрычніка ў Беняконскім сельсавеце. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. Землі належалі саўгасу «Беняконскі».
Насельніцтва 1897 год — 146 жыхароў, 13 двароў. 1921 год — 98 жыхароў, 21 двор. 1940 год — 112 жыхароў. 1960 год — 74 жыхары. 1970 год — 84 жыхары. 2004 год — 38 жыхароў, 14 гаспадарак. 2014 год — 15 жыхароў, 7 гаспадарак.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Беняконскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Воранаўскага раёна