Бо́льцішкі (, ) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Больцішскага сельсавета.
Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5,5 км на паўднёвы захад ад г.п. Воранава, 115 км ад Гродна, 16 км ад чыгуначнай станцыі Ліда. 425 жыхароў, 151 двор (1995). Базавая школа, дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі.
Назва Паводле В. Жучкевіча, назва ад прозвішча Больціс.
Таксама, фіксаваліся слонімскія прозвішчы Балтовіч, Балтоўскі (Bołtowski). З-пад Вільні засведчанае Балт.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BZ-BN8Z?i=464&cat=2356543https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BZ-B6JP?i=942&cat=2356543https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-K3T8-D?i=545&cat=1566392 Ёсць літоўскае Baltaitis, латышскія Balts, Baltishttps://pavardes.lki.lt/?pv=8435342e1a86bc9ee89355f135fc580ahttps://uzvardi.lv/surname/798740 https://uzvardi.lv/surname/817775. Аснова Balt- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах (як у прозвішчы Baltrimas)Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 76.https://pavardes.lki.lt/?pv=89b4dfcd35a3cc76a8ffc924834ff516.
Гісторыя У 2-й пал. XIX ст. вёска ў Лідскім павеце Віленскай губерні Расійскай імперыі. У 1864 годзе ў Забалоцкай воласці, уладанне Гваздзікоўскага, 7 рэвізскіх душ. У 1897 годзе вёска ў Радунскай воласці гэтага ж павета.
3 1921 года ў складзе Польшчы, у Радунскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.
3 1939 года ў БССР. 3 24 крвсавіка 1978 года цэнтр сельсавета.
Насельніцтва 1897 год — 35 жыхароў, 5 двароў. 1921 год — 38 жыхароў, 6 двароў. 1960 год — 178 жыхароў. 1970 год — 239 жыхароў. 1995 год — 425 жыхароў, 151 гаспадарка. 2009 год — 438 жыхароў. 2011 год — 458 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Больцішскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Воранаўскага раёна