Асноўнае насельніцтва Славеніі складаюць славенцы. Значную яго частку складаюць таксама харваты, сербы, баснійцы, венгры, італьянцы.

Этнічны склад: Славенцы (80,0 %) Харваты (2,8 %) Сербы (2,4 %) Баснійцы (1,4 %) Венгры (0,7 %) Чарнагорцы (0,2 %) Македонцы (0,2 %) Албанцы (0,2 %) Італьянцы (0,5 %) Астатнія (4,4 %)

Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва складае 95 чалавек на км2. Прыблізна палова жыхароў пражывае ў гарадах, астатнія — у сельскай мясцовасці.

Афіцыйная мова славенская. Венгерская і італьянская мовы маюць статут афіцыйных у абласцях, памежных з Венгрыяй і Італіяй.