Сабалю́нцы (, ) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Доцішскага сельсавета.
Да 5 кастрычніка 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Нацкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 5 октября 2007 г. № 48 «О решении вопросов административно-территориального устройства Вороновского района».
Назва Ёсць літоўскае прозвішча Sabaliūnashttps://www.vle.lt/straipsnis/leonas-sabaliunas/.
Недалёка ад в. Сабалі ў "Рэвізіі Кобрыньскай эканоміі" 1563 г. засведчаны "Соболь Тереховичъ" (ля Кобрыні ў в. Залессе). Там сама неаднаразова прозвішча "Сабалевіч"Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 17, 23, 98..
На думку В. Жучкевіча, назвы вёсак Сабалёўка, Сабалеўшчына, Сабалі, Сабалькі, Сабалюнцы паходзяць ад прозвішчаў, шырокае распаўсюджанне якіх сведчыць аб вялікай колькасці сабалёў у беларускіх лесах у мінулымВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 354.. Той жа думкі быў і М. Бірыла, які прозвішчы Собаль, Собалеў, Сабаленка, Саболька, Сабалеўскі выводзіў ад слова собальМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 386..
З іншага боку, мяркуецца, што антрапонімы, што паслужылі крыніцай прынамсі для некаторых тапонімаў тыпу Сабалі, могуць быць ад старажытнабалцкага двухасноўнага імені тыпу Sa-balas. Ёсць літоўскія прозвішчы Sabalas, Sabalionishttps://pavardes.lki.lt/?pv=018dc6b338722c5993b85e3f9357b800.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Доцішскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Воранаўскага раёна