Ёні (, ) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Пагародзенскага сельсавета.

Гісторыя Вопіс парафій Лідскага дэканату 1784 г. згадвае вёску Ёні ў складзе Гародзенскай парафіі, палова вёскі належыць да Эйшыскага староства польнага гетмана літоўскага Людвіка Тышкевіча, а другая палова да староства Барцянкага Бжастоўскай, удавы падскарбія ВКЛ Міхала Бжастоўскагаpawet.net.

З 1939 года ў БССР. Да 19 красавіка 1973 года хутар уваходзіў у склад Паляцкішскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391)..

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Пагародзенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Воранаўскага раёна