Тата́рка () — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Пагародзенскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 9 км на паўднёвы захад ад Воранава. Транспартныя сувязі па дарозе Пагародна — Паляцкішкі.

Планіроўка ў прамалінейную вуліцу. Забудавана з заходняга боку драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Вёска Татарка паблізу Пагародна згадваецца ў вопісе парафій Лідскага дэканату 1784 года, уласнасць польнага гетмана літоўскага Людвіка Тышкевіча. Ад мясцовай карчмы дарогі разыходзіліся і вялі да ваколіц Войдагаў, Ясянцаў, Жамойцішак. З вёскі Татарка ішлі дарогі да Ёняў і далей да Даўгял Малых і Вялікіх.

У 2-й пал. XIX ст. вёска ў Аляксандраўскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні, уладанне графа М. Патоцкага.

З 1921 года ў Польшчы.

Паводле Ольгерда Хамінскага, станам на 1927-1933 гг. у гэтай вёсцы доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 11-25 %.Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927-1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 241.

З 1939 года ў БССР. Да 19 красавіка 1973 года вёска ўваходзіла ў склад Паляцкішскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391)..

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пагародзенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Воранаўскага раёна