Рамашка́нцы (, ) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Пераганцаўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 8 км у напрамку на ўсход ад гарадскога пасёлка Воранава, ля ракі Жыжма. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па дарозе Воранава—Вінцукі.

Рэльеф тэрыторыі пераважна раўнінны, сфарміраваўся ў зоне паазерскага зледзянення. Паблізу апісаны насоўныя скібы, арыентаваныя з поўначы на поўдзень, прыціснутыя адна да адной, збудаваныя з марэнных і водна-ледавіковых адкладаў. Рамашканскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу знаходзіцца каля паўночнай ускраіны вёскі, пластавы паклад водна-ледавіковага паходжання.

Забудова вёскі двухбаковая, дамамі сядзібнага тыпу. Вытворчы сектар у паўночнай частцы (ферма).

Гісторыя Вядома з канца XVIII ст. як вёска Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ, у складзе сталовага маёнтка віленскага біскупа Ігнацы Масальскага. У 1790 годзе 15 дымоў, у т.л. 7 баярскіх, 2 зямянскія, 6 цяглых. Мелася рабочай жывёлы 17 коней і 34 валы. Зямлі сядзібнай 8,5 валокі, прыёмнай 7,5 валокі.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, з 1842 года ў Віленскай губерні, у другой палове ХІХ ст. ў Седліскай воласці Ашмянскага павета.

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі.

3 1921 года ў складзе Польшчы, у Седліскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства.

Паводле Ольгерда Хамінскага станам на 1927-1933 гг. у гэтай вёсцы доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 51-100 %.Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927-1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 240.

3 лістапада 1939 г. у БССР. 3 15 студзеня 1940 года ў Воранаўскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Рамашканцаўскага сельсавета. З канца чэрвеня 1941 г. да сярэдзіны ліпеня 1944 г. вёска акупавана нацыстамі.

3 20 верасяня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. Да 1954 гадах цэнтр Рамашканцаўскага сельсавета, затым да 1964 года ў складзе Воранаўскага сельсавета, да 1966 года ў складзе Воранаўскага пассаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129)..

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пераганцаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Воранаўскага раёна