Галы́нка (, ) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавета. Знаходзіцца за 21 км на паўночны захад ад Гродна, за 1 км ад граніцы з Польшчай.

Галынка — даўняе мястэчка С. 376. гістарычнай Гарадзеншчыны.

Гісторыя У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Галынка апынулася ў складзе Прусіі, з 1815 — у складзе Расійскай імперыі, у Аўгустоўскі павеце Аўгустоўскай, з 1867 Сувалкаўскай губерні Царства Польскага. Станам на 1827 у мястэчку было 57 двароў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Галынка апынулася ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Аўгустоўскага павета Беластоцкага ваяводства

У 1939 годзе Галынка ўвайшла ў БССР, у Сапоцкінскім раёне Беластоцкай, з 1944 — Гродзенскай вобласці. З 1959 года вёска ўваходзіць у склад Гродзенскага раёна. У 1940—1959 гадах цэнтр Галынкаўскага сельсавета. 1 жніўня 1966 года вёска перададзена з Гінавіцкага сельсавета ў Сапоцкінскі пассаветРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)..

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1827 — 367 чал.; 1882 — 896 чал.Hołynka // S. 116. XX стагоддзе: 1999 — 124 чал. XXI стагоддзе: 2010 — 74 чал.

Турыстычная інфармацыя

У Галынцы на каталіцкіх могілках знаходзіцца помнік жыхарам мястэчка — ахвярам савецкай і нямецкай акупацыі 1939—1945Miescy pamiaci achwiarau kamunizmu u Biełarusi / Pod red. Anny Kaminsky. Lipsk: Fundacja Badań nad Dyktaturą SED, 2011. S. 278.

Славутасці Капліца (пач. XX ст.) Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (1870-я)

Страчаная спадчына Царква (1714; грэка-каталіцкая)

Крыніцы

Літаратура Hołynka // S. 116.

Спасылкі

Катэгорыя:Сапоцкінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна