Ло́йкі (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавета.
Да 2002 года цэнтр Лойкаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 100 О решении вопросов административно-территориального устройства Гродненского района.
Геаграфія Знаходзіцца за 16 км у напрамку на поўнач ад горада Гродна.
Насельніцтва 1999 год — 471 жыхароў, 172 двары.
Славутасці У 1921 годзе Лойкі сталі цэнтрам гміны Баля Вялікая ў Аўгустоўскім павеце Беластоцкага ваяводства Польскай рэспублікі. Тады ў Лойках быў пабудаваны будынак адміністрацыі гміны (1927 г.) у стылі неабарока (польскі нацыянальны стыль, варыянт мадэрну).
Падчас Другой сусветнай вайны ў будынку размяшчался нямецкая камендатура. У пасляваенныя часы там размяшчаліся школа, амбулаторыя і аптэка.
У 2015 годзе будынак выставіў на аўкцыён Сапоцкінскі сельсавет за $ 25 000. У 2016 годзе яго набыў прыватны ўласнік, але праз два гады — у 2018 годзе ён адмовіўся ад ідэі і выставіў яго на продаж. Новая цана будынка была $ 70 000. Такую суму ўласнік абгрунтаваў тым, што правёў некаторыя работы: заліў сцяжку на падлозе, правёў электрычнасць, ваду і каналізацыю.
У лютым 2024 года будынак зноў выставілі на продаж. Гэтым разам яго ацэньваюць у $ 68 500. Увесь час у левай частцы будынка жыве сталая жанчына.
Не ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Літаратура — С. 339.
Спасылкі
Катэгорыя:Сапоцкінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна