Справа «Саюза вызвалення Беларусі» — сфальсіфікаваная палітычна-крымінальная справа, распачатая ДПУ БССР у 1930 годзе супраць дзеячаў беларускай навукі і культуры; частка рэпрэсій у БССР 1929—1931 гадоў.
Арышты ў 1930 годзе Справа пачалася 17 лютага 1930 года арыштам Пятра Ільючонка. Агулам па справе «СВБ» вясной—летам 1930 года арыштавалі 108 дзеячаў беларускай навукі і культуры. Спачатку ДПУ за кіраўніцтва «СВБ» называла Вацлава Ластоўскага, Аляксандра Цвікевіча і Аркадзя Смоліча, але іх уплыў у Беларусі быў невялікі. Пазней за кіраўніцтва «СВБ» у ДПУ называлі намесніка наркамзема Аляксандра Адамовіча, наркама асветы Антона Баліцкага, Пятра Ільючонка і наркама земляробства Дзмітрыя Прышчэпава, але іх справу разглядалі асобна. Абвінавачанні ў належнасці да «СВБ» выстаўляліся Янку Купалу, Якубу Коласу, Усеваладу Ігнатоўскаму, Івану Васілевічу і іншым.
Прысуды Калегіяй АДПУ ўсе арыштаваныя, апроч 18, былі асуджаны на розныя тэрміны зняволення або ссылкі. Усевалад Ігнатоўскі застрэліўся 4 лютага 1931 года.
У снежні 1930 года справу абвінавачаных камуністаў вылучылі ў асобную. Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 18 сакавіка 1931 года, Прышчэпаў, Баліцкі, Адамовіч і Ільючонак прыгавораны да 10 гадоў канцлагераў (рэабілітаваны ў чэрвені 1988 года).
Астатнія 86 чалавек пастановай калегіі АДПУ ад 10 красавіка 1931 года асуджаны на розныя тэрміны зняволення: 77 чалавек — на 5 гадоў высылкі ў аддаленыя раёны Савецкага Саюза, 8 чалавек (М. Адзярыха, Я. І. Бядрыцкі, А. Дарашэвіч, П. Жаўрыд, Ф. Ждановіч, М. Каспяровіч, А. Сак, І. І. Цвікевіч) — на 5 гадоў, 1 чалавек (П. М. Біндзюк) — на 3 гады папраўча-працоўных лагераў. Алесь Гурло быў асуджаны на 5 гадоў высылкі ўмоўна.
Усе арыштаваныя абвінавачваліся ў тым, што «з’яўляліся членамі контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі „Саюз адраджэння Беларусі“, у далейшым перайменаванай у „Саюз вызвалення Беларусі“, ажыццяўлялі арганізаванае шкодніцтва на культурным, ідэалагічным і іншых участках сацыялістычнага будаўніцтва, праводзілі антысавецкую нацыяналістычную агітацыю, скіраваную на запавольванне тэмпаў развіцця Беларусі на сацыялістычным шляху, ставячы канчатковай мэтай адарванне Беларусі ў этнаграфічных межах ад Савецкага Саюза і стварэнне так званай Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР)».
Па ўзгадненні з Палітбюро ЦК ВКП(б) і АДПУ СССР рыхтаваўся адкрыты судовы працэс па справе «Саюза вызвалення Беларусі», аналагічны таму, які быў праведзены ў 1930 годзе над украінскай нацыянальнай інтэлігенцыяй па так званай справе «». Але ў ходзе яго падрыхтоўкі выявілася, што на папярэднім следстве ўдалося прымусіць прызнаць сваю «віну» толькі 25 чалавек. Больш за 40 чалавек адмовіліся ад усякіх абвінавачанняў, а каля 20 чалавек прызналіся часткова, гэта значыць зрабілі пэўнае прызнанне сваіх памылак і недахопаў у навуковай, культурнай і грамадска-палітычнай рабоце, але якія ніяк не маглі кваліфікавацца артыкуламі крымінальнага кодэкса. У працэсе следства справа на 18 чалавек спынена. Сярод адпушчаных на свабоду ў канцы 1930 года былі М. Байкоў, П. Бузук, М. Бурштэйн, А. Дайлідовіч (Дудар), Л. Дашкевіч С. Дубінскі, Ф. Купцэвіч, Ю. Лістапад, В. Шашалевіч, Б. Эпімах-Шыпіла і іншыя. Амаль да ўсіх арыштаваных прымяняліся фізічныя катаванні і маральна-псіхалагічныя здзекі з мэтай атрымаць ад іх патрэбныя паказанні.
Перагляды справы У 1937—1941 гадах справа «Саюза вызвалення Беларусі» была перагледжана. Усіх, хто праходзіў па справе, зноў арыштавалі за ранейшыя «злачынствы». Большасць з іх расстраляны ці загінулі ў канцлагерах. У 1937—1939 гадах ліквідаваны і многія следчыя ДПУ, што вялі справу «Саюза вызвалення Беларусі».
Некаторых з удзельнікаў «Саюза вызвалення Беларусі» арыштавалі ў 1949—1952 гадах трэці раз і асудзілі на вечнае пасяленне ў Сібіры на той падставе, што яны былі асуджаны раней. Сярод іх У. М. Дубоўка, М. М. Улашчык і іншыя.
Усе члены «Саюза вызвалення Беларусі» рэабілітаваны ў 1956—1988 гадах за адсутнасцю саставу злачынства. Матэрыялы справы «СВБ» складаюць 29 тамоў.
Вынікі Справа «Саюза вызвалення Беларусі» азначыла сабой першыя практычныя наступствы змянення балансу сіл у ВКП(б) і выніковага павароту палітычнага курсу ў СССР і БССР, якія адбыліся ў канцы 1920-х гадоў і былі скіраваныя, у тым ліку на згортванне тагачаснай нацыянальнай палітыкі («каранізацыя»). Вастрыня крытыкі нацыянал-дэмакратызму ўзрасла яшчэ ў 1927 годзе; Камуністычная партыя Беларусі ў 1929 годзе сваёй устаноўкай прызнала нацыянал-дэмакратызм «галоўнай небяспекай на гэтым этапе развіцця», а ў маі 1930 года рэзалюцыяй свайго XIII з’езда назвала яго «галоўнай небяспекай для нацыянальнай палітыкі».
Ацэнкі Дасюль пэўна невядома, ці праўда існаваў «Саюз вызвалення Беларусі». У позняй савецкай гістарыяграфіі даследчыкі лічылі «СВБ» выдумкай ДПУ, а асуджаных па гэтай справе — ахвяраміСачанка, Б. Баліць, крывавіць…. Прыкладна такога самага меркавання трымаліся і беларускія эмігранцкія гісторыкі, праўда з іншых матываў, бо асуджаныя па справе «СВБ» у асноўным былі іх палітычнымі праціўнікамі.
Таксама ёсць меркаванне, што «СВБ» існаваў і яго кіруючы цэнтр быў не ў інтэлігенцкім асяродку, а ў нацыянальных колах урада БССР, што за савецкім часам зацямнялася па зразумелых прычынахАркуш А. Рызыкоўная….
Яшчэ ў 1957 годзе спецслужбы выказвалі такую версію: «У 1926 годзе на тэрыторыі БССР нацыяналісты стварылі антысавецкую паўстанцкую арганізацыю з цэнтрам у Мінску, … якая атрымала назву „Саюз вызвалення Беларусі“ (СВБ). Яна мела філіялы ў Віцебску, Полацку і іншых гарадах Беларускай ССР. Для пашырэння антысавецкай дзейнасці „Саюза вызвалення Беларусі“ спецыяльная група на чале з актыўным нацыяналістам Улашчыкам вербавала ў падполле моладзь. Агентурнай распрацоўкай і следствам па справе „Саюза вызвалення Беларусі“ выяўлена, што праграма гэтага варожага падполля была накіравана на ліквідацыю заваяванняў Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і аднаўлення ў рэспубліцы ўлады памешчыкаў і капіталістаў.»Белорусские буржуазные националисты: Учебный материал. / сост. Бойченко В. М. и Ерёмин П. П. — М.: «Редакционно-издательский отдел Высшей школы КГБ при Совете Министров СССР», 1957. — С. 14..
У 1988 годзе КДБ БССР у адказ на зварот Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ адказаў, што «…руплівым вывучэннем архіўных матэрыялаў не выяўлена якіх-небудзь дакументальных матэрыялаў пра верагоднасць існавання „Саюза вызвалення Беларусі“»Чыгрынаў. Гісторыя Беларусі…, С.482..
Пералік названых як удзельнікі СВБ АДАМОВІЧ Антон АДАМОВІЧ Аляксандр АДЗІНЕЦ Аркадзь АДЗЯРЫХА Цімафей АДЗЯРЫХА Міхаіл АЗБУКІН Мікалай АНІХОЎСКІ Аляксандр АПАЦЁНАК Фёдар (Тодар) БАБАРЭКА Адам БАГДАНОВІЧ Генадзь БАЙКОЎ Мікола БАЛІЦКІ Антон БАНДАРЧЫК Хведар БІЛЬДЗЮКЕВІЧ Лявон БІНДЗЮК Павел БУЗУК Пётр БУРДЗЕЙКА Андрэй БЯЛЬКЕВІЧ Янка БЯДРЫЦКІ Яўген ВАЛЬКОВІЧ Аляксандр ВАСІЛЕВІЧ Язэп ВОЛЫ Валерыян ГАЛАВІНСКІ Аляксандр ГАЦЬКО Рыгор ГАРЭЦКІ Максім ГАРЭЦКІ Гаўрыла ГРАМЫКА Міхайла ГУРЛО Алесь ГУРСКІ Міхась ГУТКОЎСКІ Мікалай ДАШКЕВІЧ Леў ДАРАШЭВІЧ А. ДУБІНСКІ Сяргей ДУБОЎКА Уладзімір ДУДАР Алесь ДЫНЬКО Д. ДЫЛА Язэп ЖАЎРЫД Павел ЖДАНОВІЧ Фларыян ЖЫЛКА Уладзімір ЗАБЕЛА Фёдар (Тодар) ЗАЯЦ Лявон (Леанард) ЗЯНЮК Пётр ІГНАТОЎСКІ Усевалад ІЛЬЮЧОНАК Пётр ІМШЭНІК Хведар КАРАВАЙЧЫК Павел КАСПЯРОВІЧ Мікалай КАЦЯРЫНІЧ П. КІПЕЛЬ Яўхім КІСЛЯКОЎ Іван КОЛАС ЯкубИоффе Э. Раздел III. Григорий Рапопорт… КРАСІНСКІ Мікалай КРАСКОЎСКІ Іван КРУТАЛЕВІЧ Аляксандр КУПАЛА Янка КУПЦЭВІЧ Фелікс КУРЫЛОВІЧ Л. ЛАСТОЎСКІ Вацлаў ЛЁСІК Язэп ЛІСТАПАД Юрый (Георгій) ЛЯЖНЕВІЧ Алесь МАМЧЫЦ Мікалай МІЦКЕВІЧ Адам МУРАШКА У. МЯДЗЁЛКА Паўліна МЯЛЕШКА Міхаіл МЯЛЕШКА Сяргей НЕКРАШЭВІЧ Сцяпан ПАШКОВІЧ Іван ПРАКУЛЕВІЧ Уладзімір ПРЫШЧЭПАЎ Дзмітрый ПУШЧА Язэп (І. П. Плашчынскі) ПЯЦЭВІЧ Р. РОДЗЕВІЧ Часлаў САВІЧ Ігнат САК Аляксандр САСІНОВІЧ І. СЕРАДА Янка СКАНДРАКОЎ Сяргей СМОЛІЧ Аркадзь СУШЫНСКІ Язэп ТРАМПОВІЧ Павел ТРАСЬКО І. ТРАФІМАЎ Яўсей УЛАШЧЫК Мікалай ХУРСІК Сымон ЦВІКЕВІЧ Аляксандр ЦВІКЕВІЧ Іван ЧАРЖЫНСКІ Уладзіслаў ЧАРНУШЭВІЧ Нічыпар ШАШАЛЕВІЧ Васіль ШЛЮБСКІ Аляксандр ШУКАЙЛА Паўлюк ШЧАКАЦІХІН Мікола ЭПІМАХ-ШЫПІЛА Браніслаў ЮРАШКЕВІЧ І. ЯНШЫН Мікалай ЯРАШЧУК Еўдакім
Гл. таксама Беларуская народная грамада (справа) Беларускі нацыянальны цэнтр (справа) Польская арганізацыя вайсковая (справа) Аб’яднанае антысавецкае падполле
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура Аркуш, А. Рызыкоўная барацьба намэнклятуры // Наша Ніва, № 7; Адамушка, У. Палітычныя рэпрэсіі 20-50-х гадоў на Беларусі. — Мн., 1994; Васілеўская, Н. У. Абвінавачваецца ў нацыянал-дэмакратызме: (Пра наркома асветы Беларусі А. В. Баліцкага) / Пад рэд. Палуяна У. А.; АН Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995; Иоффе, Э. Раздел III. Григорий Рапопорт: «Изобретатель „СВБ“» / И палачи и жертвы. (Руководители карательных органов СССР и Беларуси) // Pепрессивная политика советской власти в Беларуси. Вып. I. — Минск, 2007. Міхнюк, У. Арыштаваць у высылцы: Дакументальны нарыс пра Алеся Дудара. — Мн., 1996. Міхнюк, У. Вязень сумлення // Полымя. — 1996. — № 2. — С. Міхнюк, У. Захоўваць вечна: справа № 20951-с // Маладосць. — 1992. — № 6. — С. Міхнюк, У. «Саюз вызвалення Беларусі» / Уладзімір Міхнюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 249—250. — ISBN 985-11-0214-8. Міхнюк, У. Справа Вацлава Ластоўскага // Маладосць. — 1993. — № 8—9. — С. Сачанка, Б. Баліць, крывавіць / З пісьменніцкіх дзённікаў // Віртуальны музей Барыса Сачанкі — Эл.рэсурс sachenko.iatp.by Сідарэвіч, А. Трыюмвіры, або Помнік камісарам // Наша Ніва, № 13.
Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1918—1939) Катэгорыя:Рэпрэсіі ў БССР Саюз вызвалення Беларусі Катэгорыя:1931 год у СССР