Жыто́мля. Сустракаецца таксама варыянт Жы́тамля (, ) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Верцялішкаўскага сельсавета.
Гісторыя У 1940—1975 гадах цэнтр Жытамлянскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).. Да 25 чэрвеня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Абухаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 чэрвеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 19 (1609)..
Славутасці Свята-Дабравешчанская царква 1743 г. Касцёл Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Вядомыя асобы Уладзімір Іванавіч Анцулевіч (1954—2019) — беларускі фізік, палітычны дзеяч, педагог. Юрый Максімавіч Абухоўскі (нар. 1944) — беларускі геамарфолаг, ландшафтазнавец. Доктар геаграфічных навук (1998), прафесар. Аляксандр Аляксандравіч Аутка (нар. 1946) — беларускі вучоны ў галіне агародніцтва.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Верцялішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна