Старасце́нь водны (Senecio aquaticus) — кветкавая травяністая расліна роду сямейства .
Апісанне
Двухгадовая або шматгадовая травяністая расліна з голым прамастойным або ўзыходным, у верхняй частцы галінастым зялёным, а ў ніжняй частцы злёгку чырванеючым баразнаватым сцяблом вышынёй 20—60 см і кароткім карэнішчам. Лісце лірападобнае, голае, крыху памяншаецца ў памерах знізу ўверх па сцяблу. Ніжняе сцябловае лісце звычайна сабрана ў разетку, якая зберагаецца да часу цвіцення расліны. Абгортка складаецца з 16—20 лісцікаў з цёмнай спінкай і больш светлымі плевачнымі краямі. Язычковыя кветкі жоўтыя, сабраны ў кошыкі дыяметрам да 2 см, апошнія ўтвараюць канечнае мяцёлчатае суквецце. Плод — вузкаканічная светлая голая рабрыстая сямянка.
Пашырэнне Атлантычна-еўрапейскі рэліктавы від. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту за паўднёва-ўсходняй мяжой арэала. Месцы росту — сырыя забалочаныя поймавыя лугі.
Асаблівасці біялогіі Цвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у жніўні. Размнажаецца насеннем.
Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5.
Лyговые травянистые растения. Биология и охрана: Справочник. / Губанов И. А., Киселева К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. — М.: Агропромиздат, 1990.
Спасылкі
Крестовник // Архив природы России
Катэгорыя:Старасцень Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1761 годзе