Старасце́нь эрукалісты (Senecio erucifolius) — кветкавая травяністая расліна роду сямейства .

Апісанне Шматгадовая травяністая расліна з прамым голым або крыху павуцініста апушаным, у верхняй частцы галінастым, часам чырванаватым сцяблом вышынёй 40—100 (60—120Крестовник // Архив природы России ) см і доўгім паўзучым карэнішчам. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце рана вяне, голае або злёгку апушанае, лірападобна перыстарассечанае, на чаранках; сярэдняе сцябловае — яйкападобнае, перыстарассечанае, з ланцэтападобнымі або лінейнымі, завостранымі суцэльнакрайнімі, зубчастымі або надрэзанымі на шматлікія долькі долямі. Абгортка званочкавая, голая або крыху павуціністая. Язычковыя кветкі (10—15) прадаўгаватыя, жоўтыя, сабраны ў шматлікія кошыкі, утвараюць шчыткападобнае суквецце. Плод — прадаўгавата-цыліндрычная, рабрыстая сямянка.

Пашырэнне Еўразійскі стэпавы рэліктавы від. Пашырэнне: паўднёвыя і цэнтральныя раёны Еўропы, Каўказ, Сібір, Сярэдняя Азія. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўночнай мяжой арэала. Месцы росту: ускрайкі сухіх сасновых і бярозавых лясоў, зараснікі хмызняку, сухія астэпаваныя схілы, поймавыя лугі.

Лекавая расліна.

Асаблівасці біялогіі Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф.

Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. - ISBN 5-85700-095-5.

Спасылкі

Крестовник // Архив природы России

Катэгорыя:Старасцень Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1755 годзе