Путры́шкі. Сустракаецца таксама варыянт Пу́трышкі (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Путрышкаўскага сельсавета.

Назва Было горадзенскае прозвішча Путраhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS93-8Q8Z-S?i=286&cat=1045989. Ёсць літоўскія Putra, PutreikaLietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 544., латышскія Putra, Putrishttps://uzvardi.lv/surname/697444

https://uzvardi.lv/surname/798549. Звязваецца з літоўскім putra "вадкая каша; едала", адкуль і адпаведнае беларускае дыялектнае путраЮрате Лаучюте. Словарь балтизмов в славянских языках. Ленинград, 1982. С. 20-21., з якім звязваў прозвішчы тыпу Путра і М. БірылаМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 339..

Геаграфія Знаходзіцца за 7 км у напрамку на ўсход ад горада Гродна.

Насельніцтва 1999 год — 2073 жыхароў. 2000 год — 2029 жыхароў, 705 двароў. 2009 год — 1847 жыхароў. 2019 год — 1721 жыхароў.

Гістарычныя і памятныя мясціны Касцёл Святога Казіміра (2006). Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнік на месцы загубы савецкіх грамадзян нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Путрышкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна