Партыза́нская. Сустракаецца таксама варыянт Пу́завічы (, ) (да 1964 года Пузаві́чы) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Скідзельскага сельсавета.
Гісторыя
Пузавічы 14 ліпеня 1943 года Пузавічы спалены нацыстамі разам з жыхарамі (загінула каля 400 чалавек). Гэтыя падзеі апісаны Янкам Брылём у кароткім апавяданні «Memento Mori». Прататыпам безыменнага героя-пячніка быў беларускі актывіст са Скідзельшчыны Даніла Скварнюк, з якім малады Брыль пазнаёміўся ў 1936 годзе.
У ліпені 1943 года карнікі спалілі ў ваколіцах Гродна акрамя Пузавічаў таксама вёскі Шкленск, Сіні Камень, Палом’е, Шаулічы і Княжаводцы пад Мастамі, забіўшы ў іх каля дзвюх тысяч чалавек.
Партызанская Вёска адноўлена пасля вайны. 30 ліпеня 1964 года Пузавічы перайменаваны ў ПартызанскуюУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..
Памятныя мясціны Брацкая магіла
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Скідзельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі