Жадзе́йкі (, ) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вензавецкага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 6 км на паўднёвы захад ад Дзятлава. На ўсходзе мяжуе з лесам, на поўначы працякае ручай. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозі і далей па шашы Дзятлава—Слонім. Некалькі традыцыйных драўляных сядзіб пастаўлены абапал дзвюх кароткіх узаемна перпендыкулярных вуліц шыротнай і мерыдыянальнай арыентацыі.

Жадзейскае радовішча мелу знаходзіцца за 0,7 км на захад ад вёскі. Паклад у выглядзе адорвеня ў тоўшчы марэнных супескаў і суглінкаў сожскага зледзянення. Мел з рэдкімі ўключэннямі крэмню. Радовішча распрацоўваецца.

Назва Фіксавалася прозвішча Жадэйка (Каменка), было віленскае Жадэйкевіч.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-WSLV-N?cat=834470&i=869&lang=pl&cc=4166194https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-V7MZ-8?i=546&cat=1712245&lang=de.

На думку М. Бірылы, прозвішчы Жадзейка, Жадзька паходзяць ад слова жадаць (з'яўляюцца памяншальнымі ад асновы жад, жадзь)М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 144.. У беларускай мове існуе суфікс назоўнікаў -ейк-а, які мае памяншальна-ласкальнае значэнне або значэнне «носьбіт працэсуальнай прыметы»Беларуская граматыка. Ч. 1. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. Мінск, 1985. С. 268, 295.. Ёсць заходнеўкраінскі прозвішчны памяншальны суфікс -ейка (-ейко), які ўтвораны ад суфіксаў -ей- і -к-Ю. К. Редько. Сучасні українські прізвища. Київ, 1966. С. 120..

Ёсць літоўскія Žadeika, Žadeikishttps://pavardes.lki.lt/?pv=ca1b67ae7e057f16a3602d181fb50180. Як імя фігуруе ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. сярод літоўскага ўпіцкага баярства: "Жадеико Номиковичъ".Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 102. Антрапанімічны суфікс -eik- у балцка-літоўскіх прозвішчах адзін з найбольш папулярныхDaiva Sinkevičiūtė. Lietuvių dvikamienių asmenvardžių trumpiniai ir jų kilmės pavardės. Vilnius, 2006. С. 250.. Было лідскае прозвішча Жад.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-9XJ8?i=755&cc=4166194&cat=741862 Аснова Žad- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 166..

Насельніцтва

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вензавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна