Гярбе́левічы (, , сустракаецца назва Гербелевічы) — вёска ў Беларусі, у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Казлоўшчынскага сельсавета.

Гісторыя З 1939 года ў БССР. У 1954—1977 гадах цэнтр Гярбелевіцкага сельсавета, да 13 ліпеня 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Гярбелевіцкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 «О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района» .

Назва Было старое лідскае прозвішча Гербельhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-PS2L-D?i=509&cat=741862&lang=ru, паблізу фіксавалася эйшышскае Гэрбэлевічhttps://www.epaveldas.lt/preview?id=1324%2F1%2F21. Ёсць літоўскія Gerbelis, Gerbelys. Сярод старажытных балцка-літоўскіх імёнаў бытавалі асновы Ger-, Bel-Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 78, 92..

Ёсць нямецкія прозвішчы Herbel, Herbell, Herbele — ад старажытнаверхненямецкага, старажытнасаксонскага heri «войска»Herbel // Digitales Familiennamenwörterbuch DeutschlandsHerbell // Digitales Familiennamenwörterbuch DeutschlandsHerbele // Digitales Familiennamenwörterbuch Deutschlands.

Нямецкага паходжання ў Расіі быў дваранскі род Гербель нямецкага паходжання (ням. Härbel), яго пачынальнік прыехаў у Расію у 1719 годзе.

Насельніцтва

Вядомыя асобы Міхаіл Васілевіч Радзіеўскі (нар. 1936) — вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар. Іван Мікалаевіч Белы (1938—1997) — беларускі эканаміст.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Казлоўшчынскі сельсавет (Дзятлаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна