Хадзяўля́ны. Сустракаецца таксама варыянт Хазяўля́ны (, ) — вёска ў Беларусі, у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзятлаўскага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца на заходняй ускраіне Навагрудскага ўзвышша, на рацэ Дзятлаўка. Размешчана за 3 км на паўднёвы захад ад горада Дзятлава, ля аўтадарогі Дзятлава—Слонім, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня.
Аснову планіровачнай структуры складаюць 2 паралельныя прамалінейныя вуліцы, якія пад вострым вуглом перасякаюць 5 кароткіх прамалінейных вуліц і ідуць да дарогі Дзятлава—Слонім, утвараючы сетку ромбападобных кварталаў. Вёска забудавана двухбакова драўлянымі сядзібамі.
Гісторыя Адзначана, што гістарычна водны шлях па малых рэках паралельна Нёмана дазваляў дасягнуць Навагрудка, скараціўшы значную адлегласць. З цягам часу рэчкі забалоціліся, і да XVI ст. іх рэчышчы пераадольваліся з цяжкасцю. Таму скрай балот узніклі паселішчы, жыхары якіх знайшлі сабе спосаб дадатковага заробку. Яны дапамагалі вандроўнікам пераадольваць багну, перацягваючы іх груз. Корань «ход» у назве сведчыць аб імаверным знаходжанні вёскі паблізу волака.
У 1580 годзе вёска Хадзевічы згадваецца ў Слонімскім павеце Навагрудскага ваяводства ВКЛ. У 1624 годзе ў складзе Маркаўскага войтаўства Дзятлаўскай (Здзянцёльскай) воласці ва ўласнасці СапегаўLMAB, ф. 16 спр. 203 ч. 3.
Вядомыя асобы Аляксандр Аляксандравіч Губко (1936—1993) — вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, доктар медыцынскіх навук, прафесар — С. 517..
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дзятлаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна