По́гіры (, ) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жукоўшчынскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 6 км на поўнач ад Дзятлава, на ўсходзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Дзятлава—Ліда. Галоўная прамалінейная вуліца выцягнута перпендыкулярна да шашы і забудавана двухбакова драўлянымі і мураванымі сядзібамі. З паўднёвага ўсходу да шашы накіравана другая прамалінейная вуліца. Складскі і гаспадарчы сектар размешчаны на поўнач і поўдзень ад жылля.

Назва Назва Погіры мясцовага балцка-літоўскага паходжання, звязана з літоўскім pogirys «узлесак, край пушчы; поле каля пушчы», далей да літоўскага giria «пушча».

Погіры ўваходзілі ў арэал астраўной літоўскай зецельскай гаворкі на нёманскім левабярэжжы.

Гісторыя Упершыню ўпамінаюцца пад 1580 годам у складзе маёнтка Здзяцель. Мемуарыстамі канца XVII ст. населены пункт згадваецца ў якасці месца палявання. У 1624 годзе згадваюцца ў складзе Краглёўскага войтаўства Дзятлаўскай (Здзянцёльскай) воласці ва ўласнасці СапегаўLMAB, ф. 16 спр. 203 ч. 3.

Насельніцтва 1880 год — 361 жыхар. 1885 год — 562 жыхары, 77 двароў. 1897 год — 751 жыхар, 121 двор. 1905 год — 848 жыхароў. 1923 год — 797 жыхароў, 147 двароў. 1940 год — 898 жыхароў, 195 двароў. 1959 год — 743 жыхары. 1996 год — 255 жыхароў, 117 гаспадарак. 2009 год — 156 жыхароў. 2015 год — 127 жыхароў, 66 гаспадарак.

Вядомыя асобы Ігнат Сымонавіч Дварчанін (1895—1937) — дзеяч беларускага нацыянальнага руху, паэт, літаратуразнавец. Марыя Іосіфаўна Канюшкевіч (нар. 1943) — беларускі мовазнавец. Міхаіл Міхайлавіч Кугейка (нар. 1948) — беларускі фізік-оптык.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Жукоўшчынскі сельсавет (Дзятлаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна