Го́рка (, ) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. За 24 км ад г. Дзятлава, 144 км ад г. Гродна, 20 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня. 285 жыхароў, 107 двароў (1996). Базавая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі. Уваходзіць у склад Войневіцкага сельсавета.

Гісторыя Да 26 сакавіка 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Мяляхавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 16 (1136)., да 21 снежня 2009 года — у склад Раготнаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 21 декабря 2009 г. № 192 Об изменении границ Войневичского и Роготновского сельсоветов Дятловского района .

Славутасці Свята-Георгіеўская царква (канец ХІХ стагоддзя), вул. Цэнтральная — Паклонныя камяні (XI—XII стагоддзі), на паўночны ўсход ад вёскі — Капліца на могілках Сядзіба

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Войневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна