Яцукі́ (, ) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Данілавіцкага сельсавета.

У вёсцы размешчаны аднайменны прыпыначны чыгуначны пункт.

Гісторыя У 1624 годзе згадваюцца ў складзе Ахонаўскага войтаўства Дзятлаўскай (Здзянцёльскай) воласці ва ўласнасці СапегаўLMAB, ф. 16 спр. 203 ч. 3.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі.

У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Да 14 лютага 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Ахонаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)., да 13 ліпеня 2007 года — у склад Таркачоўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района .

Насельніцтва

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Данілавіцкі сельсавет (Дзятлаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна