Дэ́вергі (, ) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавета.

Дэвергі адносіліся да т.зв. «лаздунскага» астраўка літоўскамоўнага насельніцтва. Станам на канец ХІХ ст., усе 801 жыхар Дэвергаў былі паходжаннем літоўцамі і ведалі літоўскую мовуСудник Т. М. Диалекты литовско-славянского пограничья. Очерки фонологических систем. — Москва, 1975. — С. 19..

Паводле даваеннага даследчыка моўнага стану на беларуска-літоўскім памежжы (ад Браслава да Горадні) Ольгерда Хамінскага, станам на 1927-1933 гг. у гэтай вёсцы доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 51-90 %.Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927-1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 253.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Бакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна